Примечания: |
Выхадныя дадзеныя ў форме арыгіналу ў калафоне: Ad omnipotentis dei laudem [et] gloriam // necnon profectum [et] vtilitatem salutandoru~ // omnium liber catena aurea alias continu= // um siue glosa co~tinua nuncupatus [et] inti= // tulatus per sacretheologo gie professore~ egre- //gium sanctu~ thomam de aquino ... //
У кнізе 418 лістоў. Лісты не прастаўлены. Лісты [159]-[160] на 1 см менш у даўжыню; калонтытулы не надрукаваны на лістах [154] - [163], [233] - [234], [273] - [275], [319] - [350]; на лістах [203] - [232] адваротнае размяшчэнне нумара і тытула раздзела
Сігнатуры : [A(10)-C(10),D(8),E(12),F(8),G(10)-K(10),L(8),M(12),N(8),O(10),P(8),Q(6),R(10),S(8),T(10),U(10),X(8),Y(12),Z(8),a(12),b(8),c(12),d(8),e(12),f(8),g(12),h(8),i(10),k(6),l(14),m(8),n(12),o(8),p(12),q(8),r(12),s(8),t(10),u(8)]
Гравіраваныя ініцыялы: 5 ініцыялаў (4см) на пачатку кожнай часткі; перад кожным раздзелам ініцыялы (2 см), не расфарбаваны
G (гатычны шрыфт)
Тэкст у два слупкі; калонтытулы
Дэфектны экзэмпляр: частка ліста [64] зверху пашкоджана і абарвана; ад ліста [99] адарваны вугал; лісты [381]-[383] запэцканы карычневай фарбай; [74]b, [317]a [354]b, [357]a запэцканы фарбай; лісты [92], [164], [165], [196], [231] - [418] у падцёках BY-HM0000:096/1030Ф
Пераплёт XV стагоддзя: скура на дошках з пераважна раслінным з зоаматывамі сляпым цiсненнем штампамі, чатырохслойная рамка ролем. Штампам выцiснуты 4 пяцікутныя зоркi i шэсць разоў iмя MARIA на верхнім вечку. На ніжнім вечку штампавае раслінна-зоаморфнае сляпое цісненне, а таксама сляпое цісненне фiгурнымi філетамі. На спінцы сляпое расліннае цісненне фігурнымі філетамі. "Губачкi" на спінцы. Аправа з дзвюма зашпількамi i глухой спінкай з чатырма бiнтамi. Вечкі з кантамі, канты з фаскамі. Паглыбленні на тарцы пад замкi i на вечку пад рэмні. Рубежкі. Скругленні з вонкавага боку да спінкі. Капталы плеценыя адзінарныя, прышыты да кораня і дошак. Фігурныя пазнейшыя клепаныя прабоi з устаўнымі перакладзінамі. Замкі фігурныя мацуюцца да рэмня прыпаянай і клёпанай пласцінай. Рэмні прасунуты пад скуру вечка и прыклепаны да дошкі. Металiчныя фігурныя клепаныя вугалкі на рагах. Мацаванне аправы на чатырох рэмнях, паглыбленых у рубежках. На адваротах вечкаў наклеяны аркушы з пергаміну, праз якi праглядаюцца фрагменты рукапіснага тэксту з нотамi BY-HM0000:096/1030Ф
Дэфектны пераплёт: скура на вечках крыху патрэскалася і пашкоджана жучком, адсутнічае ў некаторых месцах на бінціках, пацёрлася і патрэскалася на спінцы BY-HM0000:096/1030Ф
Маргінальныя надпісы рознымі почыркамі на лістах [11]-[13], [251]a, [364]b, [416]a з удакладненнямі тэкста BY-HM0000:096/1030Ф
Уладальніцкі надпіс на лісце [1]a : Monasterij S[ancti] Felicitatis m[onachus] Penn? BY-HM0000:096/1030Ф
Бiблiятэчныя паметы на адваротах верхняга і ніжняга вечкаў, верхнім форзацы BY-HM0000:096/1030Ф
Бібліяграфія : HC 1329; IBP 5240; IAL T205; СКИ 204
|