Примечания: |
Выхадныя даныя на лісце II: Summa fratris Bartholomei d'san - // cto [con]cordio ordinis Predicatorum fratrum //...
Фаліяцыя рымскімі лічбамі
Сігнатуры: [A(12), B(4), C(12), D(8), E(12), F(8), G(12), H(8), I(12), K(8), L(12), M(8), N(12), O(10)-T(10)]
R (раманскі шрыфт)
Набор у два слупкі
Тэкст рубрыкаваны чырвоным, ініцыялы прастаўлены чырвоным, зялёным і жоўтым; з лістоў LXXIIII-CII - двухкаляровыя ініцыялы; на лістах IIa, IIb, IIIIa, VIIIIa, Xa, XIa, XIb, XIIIb, XVIIa, XVIIIa, XXXIVb, XXXXIIIb, XXXXIIIIb, LXIIIb, LXVIIb, LXVIIIa, LXXXXVIIb, CIIIa, CXIb, CXIIIa, CXVIb, CXXVa, CXXXXIb, CLIa, CLXXIIIa, CLXXVIIIa, CLXXXXb ініцыялы (3,8x3,8 cm) з разгалінаваным арнаментам BY-HM0000:096/1026Ф
На ніжніх палях некаторых лістоў сюжэтныя малюнкі: на лісце Са ўнiзе: Сокал на перакладзіне з прывязанай пальчаткай, дзве кветкі на зялёных сцяблiнах па баках малюнка; СXIb: Расліна, падобная на кветку з пялёсткамі зялёнага, карычневага і чырвонага колеру; CXXIa: Шэсць кветак (вадазбору?) з жоўтымi сярэдзінамі на зялёных сцяблінах; CXXVIa: Птушка зрывае чырвоныя ягады (рабiны?) з галінкi; CXXXa: Дзіця на падушцы з яблыкам? у руцэ; CXXXVIIa; Сабака гоніць аленя; CLXXVb; Дзве кветкі на сцяблінах з лісцем. BY-HM0000:096/1026Ф
Дэфектны экзэмпляр: без тытульнага ліста, на лістах XXXVb, XXVIa, LVIa, LXVIIa, LIXa, CLIIIIb, CLVIIa, CLVIIIa, CLIXa сляпыя адбіткі сказаў на лацінскай мове; на лістах LXXXVIIIa, LXXXIXa, LXXXXa, LXXXXIIb, LXXXXIIIIb, LXXXXVb, LXXXXVIa, LXXXXVIIa, CXIIIIb, CXVa, CXVIIIa, CXIXa, CCLXIb, CXXXa, CXXXIa, CXXXIIa сляпыя адбiткi асобных лацінскіх літар. Дэфект друку на лісце XXXIIIb. Адсутнiчае калафон, апошні сшытак адарваны ад блоку. Экзэмпляр пашкоджаны жучком BY-HM0000:096/1026Ф
Аправа XVI ст.: скура на дошках з лінейным рамачным цісненнем фiлетамi. Пустоты ў рамках запоўнены раслінным (з лілій) цісненнем штампам. На вечках сляды ад дзвюх зашпілек. Спінка глухая з чатырма бінтамі. Вечкі з верхнім і нiжнiм кантамі. Паглыбленні на вечку пад рэмні зашпілек. Скругленні вечкаў з вонкавага боку да спінкі. Спінка без капталаў. Мацаванне аправы на чатырох двайных шнурах, якія трымаюцца на вонкавых баках вечкаў. Шыццё на двайных шнурах без прапiлаў. Абрэз фарбаваны жоўтым з малюнкам: кветкі (Вадазбор?) з зялёным лісцем BY-HM0000:096/1026Ф
Дэфектны пераплёт: скура на спінцы значна, на вечках у некаторых месцах аблупiлася; дошка верхняга вечка трэснула зверху і крыху абламана знізу, дошка нiжняга вечка трэснула ўздоўж блоку на адлегласцi 12 см ад краю вечка. На сярэдзiне спінкі скура адарвана ад блоку, абадралася на тарцах і рагах i часткова на сярэдзіне вечкаў. Пераплёт моцна пашкоджаны жучком. З адваротаў верхняга і ніжняга вечкаў выразаны кавалкі форзацных аркушаў да дрэва BY-HM0000:096/1026Ф
На верхнім вечку ярлык са сцёртым надпісам чарнілам: Summa pisani ... B ... BY-HM0000:096/1026Ф
На адваротах верхняга і ніжняга вечкаў, верхнiм форзацы бібліятэчныя паметы простым і сінім алоўкамi XIX-XX ст. Маргiнальныя праўкi XV ст. на лістах XXIXаb, XXXVb, XXXVIb, LXIIa, LXVIIa, LXXIVb, LXXXXVIIb. Праўкі тэксту, закрэсліваннi XV ст. на лістах XLVIIa, CLXXXb BY-HM0000:096/1026Ф
Бібліяграфія: GW 3453; H 2528; IBP 808; Kotvan 175; СКИ 40
|