Примечания: |
Тэкст на турэцкай мове
Назва ў спісе не ўказана, умоўна прыведзена назва арабскага арыгінала
Аўтар арабскага арыгінала: Ахмад б. Мусліхуддзін Мустафа Ташкюпры-задэ
Дата заканчэння перапіскі вызначана па палеаграфічных прыкметах: XVII ст.?
Папера еўрапейская, белавата-жаўтаватая, шчыльная, глянцаваная, з філігранню
Почырк: турэцкі насх з элементамі насталіка. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 15х8 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і шырокай залатой з чорным контурам (лл. 1b-2a), далей - у адналінейнай чырвонай рамцы. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае
На лісце 1b унван (8х46 см) з фестонам: фон выкананы сіняй фарбай, арнамент кветкава-раслінны золатам, картуш не запоўнены
Пераплёт усходні цвёрды, без клапана: цёмна-карычневая казіная скура на кардоне. На вечку сляпое цісненне: дзве нітачныя рамкі, медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі. Унутраны бок вечкаў абклеены мармуровай паперай BY-HM0000:091/187
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка не захавалася, ніжняе вечка асобна ад блока, скура пацёртая, адсутнічае фрагмент скуры на верхняй частцы вечка. Блок кнігі нязначна дэфармаваны ад вільгаці, папера ў плямах і падцёках BY-HM0000:091/187
На л. 02а запіс алоўкам на рускай мове: "Шакоик-Енноманиа (род красного цветка). Биография ученых людей в правлениях турецких султанов. Сочинение Ташке при-зада. Перевод с арабскаго на турецкий язык 16-го столетия. Рукопись писанная неизвестно кемъ" BY-HM0000:091/187
На ніжнім абрэзе надпіс: هذا كتاب شقايق (Гэта кніга "Анемоны") BY-HM0000:091/187
На лісце 1а запіс-вакф на арабскай мове Махмуд-пашы ібн Ісхак-пашы аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ. Над вакфным запісам авальная пячатка BY-HM0000:091/187
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/187
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/187
Бібліяграфія: Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №9514-9520
|