Примечания: |
Сігнатуры: [A(8), B(10) - N(10), O(12), P(10), Q(10), R(12), S(8), T(12), U(8), X(12), Y(8), Z(8), a(12), b(8), c(12), d(10), e(12), f(8), g(12), h(8), i(12), k(8), l(12), m(8), n(12), o(8), p(12), q(8), r(10), s(10), t(10). Фаліяцыя не прастаўлена
Тэкст у два слупкі
Гатычны шрыфт.
На лісце [1]b кепска адцiснутыя радкі 42 i 43
Тэкст рубрыкаваны чырвоным. На [141]b лісце ініцыял [T(2)], на [142]a iнiцыялы [P(3)], [S(2)] прастаўлены чырвоным рукой рубрыкатара; на лісце [144]b iнiцыял [P(2)], на [220]a iніцыял [S(2)] прастаўлены чарнілам ад рукі, магчыма, карыстальнікам; ініцыялы [P] i [S] арнаментаваныя BY-HM0000:096/1033Ф
Паміж лістамі [199] - [200] укладзены лісток паперы з запісамі карыстальніка (канец XV- пачатак XVI стст.) BY-HM0000:096/1033Ф
Аправа XV стагоддзя: цёмна-карычневая скура на дошках расліннага з зааматывамі ціснення штампам на вечках і спінцы, рамачнага трайнымі фiлетамi ціснення на верхнім вечку, рамачнага і дыяганальнага ціснення трайнымі фiлетамi на ніжнім вечку. Сляды дзвюх зашпілек. Спінка глухая з чатырма бінтамі. Вечкi з кантамі. Рубежкі, скругленні з вонкавага боку да спінкі. Капталы двухколерныя адзінарныя, плеценыя на корані з ланцужкамi i прышытыя да дошак. Аправа мацуецца на чатырох двайных рэмнях, паглыбленых у рубежках. Рэгістры BY-HM0000:096/1033Ф
Дэфектны экзэмпляр: у кнізе 421 ліст. Пераплёт крыху пашкоджаны на спінцы, страчаны зашпількі, скура пацёртая на тарцах, падрапаная на ніжнім вечку, патрэсканая і парэпаная на спінцы. Запэцканы лісты [157], [158], [219]. Блок у некаторых месцах пашкоджаны жучком BY-HM0000:096/1033Ф
На верхнім форзацы надпіс чарнілам: Inc. Typ. N 551. На лісце [1] назва кнігі ад рукі чарнілам: Tomus Sdus Pantheologiae Raineri. На верхнім і бакавым абрэзах напісаны загаловак BY-HM0000:096/1033Ф
На адвароце верхняга вечка, верхнім форзацы бiблiятэчныя паметы простым і сінім алоўкамi; на лістах [273]b i [422]a маргінальныя паметы BY-HM0000:096/1033Ф
|