Примечания: |
У калафоне выхадныя даныя ў форме арыгіналу: Vigore infiniti entis explicit lib. bon. et per utilis // Aurea biblia ve ac te appelat[us] Vlm diligent' p[er] // Johan[n]es Zeiner de Rutlingen artifitialit effigiat[us] // Anno legis gr~e M cccc lxxv altera post viti et // modesti martirum ...
Сігнатуры: [A(6),B(8),D(12),E(6),F(12),G(8),H(12),I(6),K(14),L(6),M(14),N(6),O(14),P(6),Q(14),R(4), адзін ліст па-за сшыткам]. Фаліяцыя адсутнічае
G (гатычны шрыфт)
Тэкст рубрыкаваны: рубрыкі і ініцыялы прастаўлены чырвоным BY-HM0000:096/1004К
На [84] лісце ініцыял з малюнкам чалавечага профілю. BY-HM0000:096/1004К
Пераплёт XV стагоддзя: цёмна-карычневая скура на дошках са сляпым лінейным рамачным цісненнем ролем, штампавым раслінным і сюжэтным цісненнем на верхнім вечку. На ніжнім вечку сляпое лінейнае рамачнае цісненне ролем і штампавае цiсненне з выявамi Iсуса ў цэнтральнай частцы рамкі, Марыі з немаўлятам з правага i левага бакоў у рамцы; астатнія месцы запоўнены зааморфным цісненнем штампамі. Скосы на паверхні вечкаў, спінка з чатырма бінтамі. Капталы з кавалка тканіны, абгорнутага вакол шнура, прыклеяны да кораня. Прабоi i пласціны, што трымаюць рэмнi, прыбіты цвікамі. Вечкі аздоблены 8 меднымі штампаванымі вугалкамі з надпiсам: Ujesus und Maria hilf(e), фігурнымі сярэднікамі. Рэшткі адной зашпiлькi з выбітымі на замку трыма літарамі : onc. Аправа мацуецца чатырма рiмнямi з вонкавага боку вечкаў. Абрэз фарбаваны сінім. Аправа рэстаўравалася. Форзацныя аркушы 19 стагоддзя [?] BY-HM0000:096/1004К
Дэфектны экзэмпляр: у кнізе 157 лістоў. Верхняе вечка з форзацным лістом адарвана ад блоку, скура на вечках парэпаная. Спінка пазнейшая, са скуры другой якасцi. Верхні пусты аркуш рэстаўраваны BY-HM0000:096/1004К
Паметы і праўкi ў тэксце на лістах [26]a, [93]a i [141]a; рукапісныя маргіналii на лістах [14]b, [26]b, [75]a, [80]a, [99]a, [111]а; рукапісныя глосы на лістах [38]a, [48]a, [127]b, [138]a. Паміж [84] i [85] лістамі прыплецены кавалачак паперы (12,5x12 cm) з рукапісным тэкстам; на пустым лісце ў пачатку кнігi тэкст BY-HM0000:096/1004К
Бібліятэчныя запісы алоўкам на адвароце верхняга і ніжняга вечкаў BY-HM0000:096/1004К
Бібліяграфія: HC 13681; IBP 4665; IAL R13; СКИ 182
|