Примечания: |
У пачатку рукапісу пазнейшая нумарацыя (XIX ст.) кірылічнымі лiчбамi:А-ЗI[1-17]. Сучасная нумарацыя арабскімі лічбамі "хімічным" алоўкам пазначана праз кожныя дзесяць арк.(10,20,30...290, 297).
Паўустаў. Чарніла карычневае, чорнае. На асобных арк. пісьмо вельмі неахайнае з-за дрэннай якасці чарніла (арк.115,134-136,141,161-163 i iнш.). Службовыя словы і загалоўкі кінавар'ю.
Арк. забруджаны, у плямах ад сырасцi, iржы, каплях воску; сляды цвілі (арк.23-33,35-44,55-56,61-108 i iнш.); многія арк. (асабліва ў пачатку і канцы рукапiсу) адрэстаўрыраваны: падклеены паперай чыстай і з друкаваным тэкстам на фальц, па вуглах і палях (арк.14,23,46,49адв.,55-56,79 i iнш.), па тэксту з панаўленнем яго (арк.23,33адв,55,58,209,296). Амаль усе арк. моцна абрэзаны пры пераплёце па верхняму і вонкаваму палям са стратаю тэксту (калантытулы) і шматлiкiх маргінальных запісаў (арк.166-297). Арк.164 амаль адзялiўся ад кніжнага блока, арк.III-IV адарваліся. BY-HM0000:11Рк528К
Рукап. частка: ініцыялы кінаварныя тыпу вылікіх (часткова з невялікай арнаментацыяй і некаторыя з падмалёўкай чарнілам). У загалоўках вязь. Друк. частка:застаўкi (2) (арк.1,15) i iніцыялы старадрукаванага арнаменту. BY-HM0000:11Рк528К
Грыфанаж: твары анёлаў(?) (арк.23-24,65,117), на арк.274адв. невыразна. BY-HM0000:11Рк528К
Аправа (XVIII ст.?) - дошкi ў скуры; цісненне блінтавое ролем: на верх. вечку рамкі бардзюрнага тыпу, сярэднік і навугольнікі расліннага арнаменту; басмы напаўнення. На ніжн. вечку рамбічнае цісненне "дорожником" і рамкі гладкія i бардзюрнага тыпу. Метал. прабоi (2), карані замкоў (2). Умацаванне шнуравое. BY-HM0000:11Рк528К
Зашпількі - сляды BY-HM0000:11Рк528К
Аправа рэстаўрыравана: скура абодвух вечкаў прыклеена да дошак; па вуглах скура парвалася. Скура спінкі (ад ранейшай аправы XVII ст.?) парыпалася i парвалася, страчаны значны яе фрагмент (унізе). BY-HM0000:11Рк528К
Па палях многіх арк. шматлікія чытацкія паметы і дапаўненні да зместу скорапiсам XVII-XVIII стст., пачатковая частка якіх адсутнічае (арк.3-5,7,28,51,60,62,64-65,73-74,83,88,108 i iнш.). На арк.59адв. паметы тыпу: "Спробовати пера и чернила", "Спробовати пера и черьнила ти добре."; на арк.141 - "Спробовати пера." На арк.108 захавалась частка памінальнага(?) запiсу:"... Фидот Дарода(?) поминя". На арк.276 унізе запіс XVII cт.:"Помяни господи душа рабов своих раба своего Гавриила". На арк.175 сляды запісу, які быў зацёрты i зачышчаны. На верх.форзацы памета "хімічным" алоўкам:"Название книги: "Октай с Минеей". BY-HM0000:11Рк528К
Разліноўка (цісненне) на арк.6,9,22,45,122. BY-HM0000:11Рк528К
Па ніжняму полю арк.23-31 захавалася частка ўкладнога(?) запісу XVII ст.(пачатак запісу з-за страты першапачатковых арк. адсутнічае, запіс часткова заклеены паперай пры рэстаўрацыі арк.):"...вемя отца и сина и святаго духа аминь купила громада еся(?). Сию книгу ...[папера забруджана, неразборліва] за свое отпущение грехов и дали за ню(!) 9 золотых и предали еи ко храму рожства господа бога и Спаса нашего Исуса Христа. А хто ...[зацёрта] бы еи мел отохрама рушази(?). Да будет проклят а подписал еи много грешнии отец Иоан Быковски(?). У повету Мешкаючи затковско уд...(?) е хмосці пана воеводи Потоцького." На арк.31адв.-52 укладны запіс XVIII ст.:"Сию Книга глаголемая триодь цвитная ...[страчаны арк.] за цену рублей 140 ["140" - інш. чарнілам] полпята (так!) До храму ...[счышчана] архистяга (так!) Христова Михаила А кто бы Ея могль(?) отдалити или украсти То господь его ...[страчаны арк.] от всякое напасти 1739 года мисця ...[абрэзаны арк.унізе] того що нанебе [словы "що на небе" напісаны iнш. чарнілам (паноўлены?) на паперы , якой адрэстаўрыравана ніжняе поле арк.] числа того що в кнызе [словы"того що" таксама паноўлены (?) тым жа почыркам]". BY-HM0000:11Рк528К
На арк.215 захавалась частка ўладальніцкага(?) запісу [зрэзаны пры пераплёце]:"...належаць амановита паном ...(?)". BY-HM0000:11Рк528К
|