Примечания: |
Почырк: скорапіс карычневым чарнілам. Папера
Філігрань у выглядзе двухгаловага арла з каронай, на грудзях якога маецца выява лацінскай літары «G» (Лаўцявічус, № 454). Паперу можна датаваць першай чвэрцю XVII ст.
Дакумент створаны як канверт з пячаткай унутры, захаваліся арыгінальныя подпісы караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ Вазы (Sigismundus Rex) і вялікага пісара ВКЛ князя Яна Друцкага-Сакалінскага (Янъ Соколинъскии писарь Вел[икого] Княз[ства] Литовского), а таксама пячатка. Пячатка захавалася дрэнна, мае дыаметр 8,4 см, унутраны круг з выявай вершніка і кароны мае дыаметр 4,8 см. Воск пячаткі амаль на ½ страчаны, больш захаваная частка мае прасветы: воск з цягам часу асыпаўся, чаму спрыяла яго размяшчэнне між паперай, ён разарваўся між двума бакамі аркуша. Аднак папера ўтрымлівае заўважную выяву пячаткі, на папяровым адбітку бачны герб «Пагоня» з легендай вакол (легенда не чытаецца), што з’яўляецца звычайным варыянтам малой маястатнай пячаткі манарха. Пячатка з чырвонага воску, воск такога колеру выкарыстоўваўся выключна ў маястатных пячатках польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх, а таксама ў пячатках прадстаўнікоў найбольш уплывовых Гедымінавічаў
Дэфект: 1/6 частка ліста страчана. У месцах згібаў дакумент надарваны, папера мае тлустыя плямы (ад пячаткі), якія агулам займаюць каля ½ часткі дакумента. Частка аркуша з тэкстам мае лакуны, на адным згіне памер лакуны 6х3 см і 0,7х2.2 см, на другім 2,5х0,4 см, на другім - 8 см у даўжыню і шырыню ад 0,4 да 1,2 см у розных месцах BY-HM0000:30Н//8029(026)
На ніжнім краі правага боку аркуша надпіс «От […] Пакосте на сы[…]д […]выи и на шпитал в месте Менском и млын» BY-HM0000:30Н//8029(026)
Прывілей рэстаўрыраваўся: у месцах загіну нарошчана папера, як і па перыметры - ў месцах пашкоджання BY-HM0000:30Н//8029(026)
Штамп (авальны, з выявай герба «Ляліва») фіялетавага колеру памерам 9х7 мм BY-HM0000:30Н//8029(026)
Грант прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 г. BY-HM0000:30Н//8029(026)
|