Примечания: |
Назва ўказана на тытульным лісце. Твор вядомы пад назвамі: لغت الاخترى كبير (Слоўнік аль-Ахтары вялікі); لغت اخترى (Слоўнік Ахтары)
Аўтар: Мусліхудзін Мустафа б. Шамс ад-Дзін ал-Ахтары аль-Кара-Хісары
Перапісчык: Ахмад б. Джыган аль-Бурсаві
Дата напісання твора: 952/1545 г. Дата заканчэння перапіскі: "985" / 1577-1578 г.
Папера ўсходняя, жаўтаватая, рознай таўшчыні, з ачосам, глянцаваная (лл. 02, 1-484); еўрапейская жаўтаватая, тоўстая, шчыльная, з філігранню (лл. 01, 001)
Почырк: турэцкі насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным, на лл. 4а-50b - золатам
Тэкставае поле: 17х7,5 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і залатой з чорным контурам (лл. 1b-2а), далей - з тонкай чырвонай лініі. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае
На лісце 1а шамса (5х5 см): фон выкананы золатам і цёмна-сіняй фарбай, арнамент кветкава-раслінны. На лл. 1b, 2а падвойны унван (5,5х7,6 см): фон выкананы золатам і ярка-сіняй фарбай, арнамент кветкава-раслінны, картушы з залатым фонам, басмала
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: цёмна-карычневая казіная скура на кардоне, на згібе клапана светла-карычневая скура. На вечках рамкі: нітачныя (роспіс залатой фарбай) і стужачная (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі: устаўкі з гарэльефным цісненнем аранжавай скуры па залатому фону. На згібе клапана геаметрычны арнамент і дзве нітачныя рамкі (цісненне золатам) BY-HM0000:091/179
Захаванасць: пераплёт моцна пацёрты, на згібе клапана знізу скура парваная, адсутнічаюць фрагменты скуры на вуглах і тарцах, залатая фарба асыпалася; на асобных старонках сляды цвілі. Спіс рэстаўраваны BY-HM0000:091/179
На лісце 01а запіс алоўкам на рускай мове: "Лексикон. Сочинение Ахтери. С арабскаго на турецкий языки. Рукопись писанная в половине 16-го столетия Ахметом Бурским" BY-HM0000:091/179
На лісце 02а уладальніцкі запіс: محمد بن على (Мухамад б. Алі), верш на арабскай мове, дзве пячаткі. На лісце 1а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1171 / 1757-58 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/179
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/179
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/179
Бібліяграфія: Flügel G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien. Bd. 1. Wien, 1865. №114-115; Дмитриева, Л. В. Каталог тюркских рукописей Института востоковедения Российской академии наук. Москва, 2002. №847-850, 880
|