Примечания: |
Тэкст на арабскай мове
Назва ўказана ў прадмове: ملتقى الابحر
Аўтар: Бурганудзін Ібрагім б. Мухамад б. Ібрагім аль-Халябі
Дата напісання твора: 923/1517 г. Дата перапіскі: 2-я палова 17 ст. (пачатак 18 ст.?)
Папера еўрапейская розных гатункаў, глянцаваная, з філігранню; усходняя жаўтаватая, глянцаваная (лл. 3-12, 27-28, 33, 35, 37-38, 40, 42, 46, 49)
Почырк: насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 13х5,7 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і шырокай золатам. Па краях ліста рамка для каментарыяў блінтавым цісненнем. Кустоды ўнутры рамкі. Фаліяцыя адсутнічае
На лісце 3b унван (5,4х5,8 см) з фестонам: фон выкананы золатам і залаціста-ружовай фарбай; арнамент дробны кветкава-раслінны, выкананы белай, ружовай, бэзавай, блакітнай, зялёнай, аранжавай, вішнёвай; картуш з залатым фонам, не запоўнены. Асобныя лісты таніраваныя
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам(?): цёмна-бардовая казіная скура на кардоне. Дублюры з бардовай скуры. На вечках рамкі: нітачныя (блінтавое цісненне, цісненне золатам) і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам); медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі: устаўкі з гарэльефным цісненнем светла-карычневай скуры па залатым фоне і акантоўкай контураў (промні і дробныя разеткі) цісненнем золатам. На ўнутраным баку вечкаў дзве нітачныя рамкі (роспіс залатой фарбай) BY-HM0000:091/192
Пераплёт дэфектны: ніжняе вечка асобна ад кніжнага блока, клапан не захаваўся, скура на вечках пацёртая. Асобныя лісты выпадаюць з кніжнага блока. Сляды рэстаўрацыі BY-HM0000:091/192
На ніжнім абрэзе надпіс: ملتقى ("Злучэнне") BY-HM0000:091/192
На лісце 02а запіс алоўкам на рускай мове: Мулта-каль-ебехор. Соединение морей или собрание законов 4-х книг. Сочинитель Ибрагим Алепской. Книга 16 века. Рукопись посвященная библиотеки Ахмета. На арабском языке BY-HM0000:091/192
На лісце 3а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753-1754 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/192
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/192
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/192
Бібліяграфія: Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №4771-4774; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. №286-287; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. №939
|