Примечания: |
Тэкст на арабскай мове
Назва ўказана ў прадмове: الكاشف عن حقائق السنن
Аўтар: Аль-Хусайн б. Абдула б. Мухамад ат-Тыбі (—743/1342)
Перапісчык: Абдульгафар аль-Гіфары
Дата напісання твора: каля 1340 г.; у тэксце ўказана толькі дата заканчэння Дадатка ("пятніца 20 раджаба 740" / 29 студзеня 1340 г.). Дата заканчэння перапіскі: "субота, раніца 9 рабі‘ ас-сані 779" / 23 жніўня 1377 г.
Папера ўсходняя карычнева-жоўтая, тонкая і тоўстая, глянцаваная (л. 1-460); еўрапейская белая, глянцаваная, з філігранню (л. 01-02, 001-002)
Почырк: дробны насх. Чарніла сажавае, выдзяленне золатам з чорным контурам, чырвоным чарнілам. Басмала: почырк куфі золатам і сіняй фарбай
Тэкставае поле: 23х17 см. Тэкст у рамцы: тонкая залатая лінія з чорным контурам (л. 1b-2а, 6b, 437b-438а); на астатніх старонках рамка абмежавана тэкстам. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі, з памылкамі: не ўлічаны першы ліст з тэкстам, л. 391, 421 пранумараваныя двойчы; у 3-й частцы твора фаліяцыя адсутнічае
На л. 1a круглая шамса (14,1х14,1 см), выкананая золатам, матава-сіняй, карычневай, аранжавай, зяленавата-блакітнай, чорнай і белай фарбамі. На л. 1b унван (16,8х6 см) прамавугольнай формы, выкананы золатам, сіняй, карычневай, аранжавай, зялёна-блакітнай, светла-зялёнай, чорнай і белай фарбамі. На л. 6b унван (17х2,4 см) прамавугольнай формы, выкананы золатам, чорнай, карычневай, светла-зялёнай, сіняй і белай фарбамі. На л. 437b унван (17х3 см) прамавугольнай формы, выкананы золатам, карычневата-аранжавай, матава-сіняй, зеленавата-галубаватай, цёмна-карычневай і белай фарбамі
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам(?): цёмна-карычневая казіная скура на кардоне. Дублюры з карычневай скуры. На вечках стужачная рамка з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам). На ўнутраным баку вечкаў стужачная рамка з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам) і дзве нітачныя рамкі (роспіс залатой фарбай) BY-HM0000:091/186К
Рукапіс дэфектны: верхняе вечка асобна ад кніжнага блока, ніжняе вечка не захавалася, спінка адрываецца ад блока, на спінцы адсутнічаюць вялікія фрагменты скуры, скура на вечку пацёртая, па краях моцна падзёртая, пашкоджаная жучком, на вечку сляды вільгаці. Кніжны блок распадаецца на дзве часткі, асобныя лісты выпадаюць, папера са слядамі вільгаці, пашкоджаная жучком. Рукапіс рэстаўрыраваўся BY-HM0000:091/186К
На ніжнім абрэзе надпіс: طبى ("Тыбі") BY-HM0000:091/186К
На л. 002b запіс алоўкам на рускай мове: Комментарий на сочинение Машкат-ел-Месабех. Светильник зъвезд. Собрание преданий Мухамеда. Сочинение Темгеби в 14 столъетии на арабском языке. Рукопись неизвестно где и кем писана (библиотеки Ахметовой). Сляды зацёртых пячатак: л. 1а, 2а, 323а, 459а BY-HM0000:091/186К
На л. 1а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1170/1756-1757 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы; унізе васьмівугольная пячатка з імем: محمد (Мухамад), побач сляды зацёртага арабаграфічнага запісу BY-HM0000:091/186К
На ўнутраным баку верхняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/186К
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/186К
Бібліяграфія: Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 828; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. № 62-63
|