Примечания: |
Тэкст на арабскай мове са шматлікімі адхіленнямі ад літаратурнай нормы
Назва прыведзена ўмоўна
Дата перапіскі: канец XIX ― пачатак XX ст. (вызначана па палеаграфічным прыкметам)
Папера еўрапейская жаўтаватая, тоўстая, без глянцавання, з філігранню
Почырк: насх, стылізаваны пад куфі. Чарніла чорнае матавае, выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 22,5х12,5 см. Рамка абмежавана тэкстам. Кустоды і фаліяцыя адсутнічаюць
Пераплёт усходні, вечкі з расліннага матэрыялу, пакрытага з абодвух бакоў валакністай масай карычневага колеру BY-HM0000:091/137
Рукапіс дэфектны: пераплёт захаваўся фрагментарна, вечкі асобна ад кніжнага блока, матэрыял пераплёту крышыцца, пашкоджаны жучком. Не захаваўся канец апошняга твора, кніжны блок амаль цалкам расшыты, на паперы сляды вільгаці, на спінках сшыткаў плямы ад цвілі BY-HM0000:091/137
На лісце 1а надпіс на яванскай (?) мове, ніжэй паметы тыпу "спроба пяра" BY-HM0000:091/137
На лісце 1а экслібрыс: Theosofische Boekery Amsteldyk Amsterdam №G89. На ўнутраным баку ніжняга вечка сляды адарванай папяровай наклейкі з друкаваным тэкстам BY-HM0000:091/137
Бібліяграфія: 5. [فتح المبين]: Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №1803-1804
|