Примечания: |
Тэкст на арабскай мове
Назва ўказана ў прадмове: الفوائد الضيائية. Твор таксама вядомы пад назвай: الفوائد الضيائة بشرح الكافية
Аўтар: Кавамудзін Абдурахман б. Ахмад аль-Накшбандзі, вядомы як мула аль-Джамі (—898/1492)
Дата напісання твора: "раніца суботы 11 рамадана ... 897 г." / 16 ліпеня 1492. Дата перапіскі: 17 ст. (вызначана па палеаграфічным прыкметам)
Папера ўсходняя розных гатункаў, глянцаваная (лісты 11-79, 81-223) і еўрапейская белаватая, глянцаваная, з філігранню
Почырк: насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным чарнілам і золатам
Тэкставае поле: 13х5,5 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і залатой з чорным контурам. Рамка для каментарыяў выканана блінтавым цісненнем. Кустоды ўнутры рамкі. Фаліяцыя адсутнічае
На лісце 1b унван (5х5,5 см) з фестонам: фон выкананы золатам і ярка-сіняй фарбай, дробны кветкава-раслінны арнамент, картуш выкананы золатам, не запоўнены
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: цёмна-бардовая казіная скура на кардоне, дублюры з бардовай скуры, спінка з цёмна-карычневай скуры. На вечках рамкі: нітачныя (блінтавое цісненне, цісненне золатам) і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), на вугалках дробныя разеткі (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) - роспіс залатой фарбай, залаты крап. Аздабленне клапана аналагічнае BY-HM0000:091/191Н
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка і л. 01 асобна ад кніжнага блока, клапан адрываецца ад ніжняга вечка, скура на ражках падзёртая. Кніжны блок расшываецца, папера ў плямах BY-HM0000:091/191Н
На лісце 01а надпіс чорным чарнілам: هذا كتاب الجامى۔۔۔; два вершы на турэцкай і арабскай(?) мовах. На лісце 02а запіс алоўкам на рускай мове: Шерха-Джиаме. Арабская грамматика на арабском языке. Сочинение Абдур-Рахмана-Джиами. Известный литератор. Рукопись писанная в 15 столетии BY-HM0000:091/191Н
На лісце 1а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1171/1757-1758 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/191Н
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/191Н
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/191Н
Бібліяграфія: Flügel G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien. Bd. 1. Wien, 1865. №176; Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №7210-7286; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. №653-666; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. №633-645; Собрание восточных рукописей Академии наук Узбекской ССР. Т. 1. Ташкент, 1952. №408
|