Примечания: |
Тэкст на арабскай мове
Назва агульнапрынятая, указана ў прадмове: الطريقة المحمدية
Аўтар: Мухамад б. Пір Алі Мухйідзін аль-Біркаві (аль-Піркілі) аль-Балікасры (929/1523–981/1573)
Дата напісання твора: "ноч на сераду 17 ша‘абана 980" / 2 студзеня 1573. Дата перапіскі: не пазней за 1774-1775 (вызначана па ўладальніцкіх запісах)
Папера еўрапейская тонкая, глянцаваная, з філігранню
Почырк: насх. Чарніла чорнае, выдзяленне бардовым чарнілам
Тэкставае поле: 14,4х6,3 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і шырокай залатой з чорным контурам (лісты 3b-4a); на астатніх старонках адналінейная бардовая рамка і такая ж рамка для каментарыя па перыметры ліста. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае
На лісце 3b унван з фестонам (4х6,3 см): арнамент кветкава-раслінны, выкананы золатам, сіняй, светла-жоўтай і зеленавата-жоўтай фарбай, картуш, басмала
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: цёмна-карычневая казіная скура на кардоне. На вечках рамкі: нітачныя (роспіс залатой фарбай) і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі - гарэльефнае цісненне карычневай скуры па залатому фону і акантоўка залатой фарбай. На згібе клапана роспіс залатой фарбай (дзве нітачныя рамкі). На ўнутраным баку вечкаў папера цёмна-ружовага колеру BY-HM0000:091/193
Рукапіс дэфектны: верхняе вечка асобна ад кніжнага блока, клапан адсутнічае, скура ўздоўж спінкі разарваная, на верхнім вечку падрапаная, залатая фарба сцёрлася, на ўнутраным баку вечкаў і асобных лістах блока сляды вільгаці, пераплёт рэстаўраваўся. Кніжны блок распадаецца на 2 часткі, асобныя лісты выпадаюць BY-HM0000:091/193
На ніжнім абрэзе назва твора BY-HM0000:091/193
На лісце 01а запіс алоўкам на рускай мове: Тарикати Мухамедия или учение Мухамеда на арабском языке. Сочинение Пергули-Ефендия в 16 столетии. Рукопись. (Ахметовой библиотеки). На лісце 3а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753-1754 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/193
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/193
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/193
Бібліяграфія: Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №1968-1986; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. №584
|