Примечания: |
Тэкст на арабскай мове
Назва згадваецца ў запісы на лісце 1a: شرح مراح الارواح. Твор таксама вядомы пад назвай: شرح مراح الارواح لعلى بن مسعود (Каментарый на "Асалоду душ" Алі б. Масуда)
Аўтар: Шамсудзін Ахмад б. Дункуз (Дункузі). Імя аўтара ў тэксце не ўказана
Перапісчык: Ахмад б. Махмуд
Дата напісання твора дакладна не вызначана. Дата заканчэння перапіскі ўказана ў калафоне перапісчыка: "чацвер, 5 джумада аль-ахіра 1054 г." / 9 жніўня 1644 г. У запісы на лісце 1a прыводзіцца пазнейшая дата: "шавваль 1072" / май-чэрвень 1662 г.
Папера еўрапейская тоўстая, глянцаваная, з філігранню
Почырк: насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 15,2х7,1 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і шырокай залатой з чорным контурам (лісты 2b-3a); на астатніх старонках рамка з дзвюх чырвоных ліній. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае
На лісце 1b унван (5,8х7,3 см): фон выкананы цёмна-сіняй фарбай і золатам, арнамент кветкава-раслінны, выкананы светла-блакітнай, бледна-ружовай, белай, аранжавай і цёмна-чырвонай фарбай, картуш з залатым фонам, не запоўнены
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: бардовая казіная скура на кардоне. На вечках рамкі: нітачная (роспіс залатой фарбай, цісненне золатам) і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі - устаўкі з гарэльефным цісненнем карычневай скуры па залатому фону і акантоўкай залатым цісненнем; аздабленне клапана аналагічнае. На згібе клапана роспіс залатой фарбай (дзве нітачныя рамкі). На ўнутраным баку вечкаў мармуровая папера BY-HM0000:091/190
Рукапіс дэфектны: вечкі адыходзяць знізу ад кніжнага блока, першы сшытак не мацуецца да блока, клапан асобна ад вечка, на клапане адсутнічае фрагмент скуры. На асобных лістах сляды вільгаці, на спінцы асобных сшыткаў плямы ад цвілі, карычневыя плямы, частка блока пашкоджана жучком. Сляды рэстаўрацыі BY-HM0000:091/190
На ніжнім абрэзе чорным чарнілам напісана скарочанае імя аўтара BY-HM0000:091/190
На ўнутраным баку верхняга вечка запіс на турэцкай мове аб набыцці рукапісу з подпісам: مصطفى (Мустафа). На лісце 01а запіс алоўкам на рускай мове: Мерих-ел-ервах. Наслаждение души. Арабская грамматика. Сочинение Ахмеда-бенъ-Ллибенъ-Месодъ. Рукопись, писанная Ахмедом-бенъ-Махмудом в 17 столетии. (Ахметовой библиотеки). На лісце 1а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1171/1757-58 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/190
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/190
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/190
Бібліяграфія: Flügel G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien. Bd. 1. Wien, 1865. №203; Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №7640-7649; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. №874-875; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. №678
|