Примечания: |
На арабскай мове. Тэкст асобных укладных лістоў на аварскай мове
Назва прыведзена згодна з фразай у прадмове: شرحت تلخيص المفتاح
Аўтар: Масуд б. Умар празваны пазней ат-Тафтазані
Перапісчык: Іса б. Мухамад б. Іса ат-Тадзі
Дата напісання твора: 756/1355 г. Дата заканчэння перапіскі: "нядзеля 15 рабі аль-авваль 1301" / 14 студзеня 1884 г. Месца перапіскі: "У паселішчы Кула з Андалала" [Дагестан]
Папера асноўгага блока еўрапейская рускага гатунку, белавата-жаўтаватая, тонкая, глянцаваная, са штэмпелем; папера ўкладных лістоў розных гатункаў
Почырк: насх. Чарніла чорнае матавае, выдзяленне фарбамі і каляровымі алоўкамі
Тэкставае поле: 22,5х11,5 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній, выкананай блінтавым цісненнем, на палях рамкі для каментарыяў таксама блінтавым цісненнем. Кустоды. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: карычневая казіная скура на кардоне. На вечках сляпое цісненне: рамкі, медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі, навугольнікі, "галубіныя вочы". Аздабленне клапана аналагічнае BY-HM0000:11РК426К
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка і спінка дэфармаваныя, скура пацёртая, падрапаная, спінка рэстаўраваная фрагментамі цямнейшай скуры, на ўнутраным баку вечкаў плямы; лісты кніжнага блока абтрапаныя па краях, забруджаныя BY-HM0000:11РК426К
На ўнутраным баку верхняга вечка запісы тушшу (прыказкі); на л. 01а выказванні дыдактычнага характару са спасылкай на шэйха Мухамада б. Ахмад ан-Нуры BY-HM0000:11РК426К
Бібліяграфія: Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №8209-8238; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. №722
Набыта ў прыватнай асобы
|