Примечания: |
Тэкст на арабскай мове
Назва агульнапрынятая, указана ў прадмове:روضة الاخيارالمنتخب من ربيع الابرار
Аўтар: Абу Ахмад Мухйідзін Мухамад б. Касім б. аль-хаціб Якуб аль-Амасі (—940/1533 г.)
Перапісчык: Мустафа б. Усман аль-Вардары, потым ас-Саланікі
Дата напісання твора: "вясна... 921" / 1515 г. Дата заканчэння перапіскі: "вясной, месяц рабі аль-авваль 996" / студзень-люты 1588 г.
Папера ўсходняя, глянцаваная; еўрапейская з філігранню (лл. 5-199, 209-210, 239-240)
Почырк: насх. Чарніла чорнае матавае, выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 12,8х63 см. Рамка абмежавана тэкстам. Кустоды па-за рамкай, спарадычна. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: светла-карычневая казіная скура на кардоне, дублюры з бардовай скуры. На вечках цісненне золатам (рамкі), медальён (сярэднік-турундж) - устаўка з вішнёвай скуры з гарэльефным кветкава-раслінным цісненнем па залатому фону і акантоўкай залатым цісненнем BY-HM0000:091/194
Пераплёт дэфектны: клапан не захаваўся, верхняе вечка адыходзіць ад блока, скура парэпаная, у драпінах, пашкоджаная жучком, на краях вечкаў моцна падзёртая. Кніжны блок расшываецца, на лістах знізу сляды вільгаці, на асобных лістах уздоўж спінкі сшытка сляды чорнай цвілі. Асобныя старонкі рэстаўраваныя BY-HM0000:091/194
На лісце 02b вершы на персідскай мове (10 радкоў). На лісце 002b запіс алоўкам на рускай мове: Ряузат-ел-Ахияр или сад для Образованных людей (или благонравных). Сочинение Мухамеда-бен-Косима в начале 16 столетия, посвященное Султану Сулейману 1-му. Писана в конце 16-го столетия. Рукопись на арабском языке Мустафою Вардарским BY-HM0000:091/194
На лісце 01а запіс: ذات رسالة اسمها درة الموحدين ودرة الملحدين і ўладальніцкі запіс з імем: محمد, датаваны пачаткам джумада аль-авваль 1035 / студзень-люты 1626 г. На лісце 1а уладальніцкія запісы: 1. عبد الحليم بن الشيح پر قدم الكرميانى۔۔۔ (Абдульхалім б. шайх пір Кадам аль-Карміяні); 2.محمد بن احمد (Мухамад б. Ахмад), датаваны 1 джумада аль-авваль 1035 / 29 студзеня 1626 г.; 3. عبد القادر بن نورالله۔۔۔ (Абдулькадыр б. Нурула) з датай: 1036/1626 г. На лісце 4а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753-54 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/194
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/194
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/194
Бібліяграфія: Flügel G. Die Arabischen, persischen und türkischen Handschriften der Kaiserlich-Königlichen Hofbibliothek zu Wien. Bd. 1. Wien, 1865. №377; Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №9159-9162; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. №492-493
|