Примечания: |
Тэкст на арабскай мове
Назва ўказана ў прадмове і ў калафоне перапісчыка: رسالة اثبات الواجب. Твор таксама вядомы пад назвай: رسالة اثبات الواجب القديمة
Аўтар: Джалялюдзін Мухамад б. Асад ас-Сыдыкі ад-Давані (830/1427-907/1501)
Дата напісання твора: не пазней за 907/1501 г. Дата заканчэння перапіскі: "у панядзелак, у сярэдзіне рамадана у 1095 г." / жнівень 1684 г. Месца перапіскі: Ардаган
Папера ўсходняя, глянцаваная
Почырк: насталік. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 5,4х3,8 см (лл. 1b-9a), 7,2x4 см (лл. 9b-79b). Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і шырокай залатой з чорным контурам. Кустоды ўнутры рамкі. Фаліяцыя адсутнічае
На лісце 1b унван з фестонам (4,6х3,8 см): фон выкананы сіняй матавай фарбай і золатам, арнамент кветкава-раслінны выкананы белай фарбай і бардовым чарнілам, картуш
Канвалют. Таксама ў гэтым пераплёце: Трактат Шамсія аб асновах логікі. [Б. м.], 1684. Агульны аб'ём канвалюта: 01, 109, 002 л. (Лісты 01b, 80a, 109b, 001, 002a пустыя)
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: чорная казіная скура на кардоне, на згібе клапана скура чырвона-карычневага колеру. На вечках роспіс залатой фарбай (рамкі), медальён (сярэднік-турундж) - устаўка з рэльефным цісненнем чырвонай скуры па залатому фону і акантоўкай залатой фарбай; аздабленне клапана аналагічнае. На згібе клапана роспіс залатой фарбай (геаметрычны арнамент). На ўнутраным баку вечкаў мармуровая папера BY-HM0000:091/197
Рукапіс дэфектны: спінка пераплёту адыходзіць знізу ад кніжнага блока, адсутнічаюць фрагменты скуры на спінцы і клапане. На ўнутраным баку вечкаў сляды вільгаці, па перыметру кніжнага блока карычневыя плямы, на асобных лістах рукапісу чорныя плямы ад цвілі. Кніжны блок расшываецца знізу, ліст 1 адрываецца ад сшытка BY-HM0000:091/197
На ніжнім абрэзе чорным чарнілам напісаны скарочаныя назвы абодвух твораў канвалюта, на верхнім абрэзе - назва першага твора BY-HM0000:091/197
На лісце 01а запіс алоўкам на рускай мове: Два сочинения. 1) Исбате-Ваджиб. Доказательство о существе Божием. Сочинение Джелял-Еддина-Давания, жившеаго в 16 столетии в городе Шеразе, на арабском языке. Рукопись писана в городе Ардахан в 17 столетии. 2) Рисалат-Ешшемсия. Послания к Шемсе-Еддину Визирю. Логика. Соч/инение/ Дебирана-Катебия в 14 столетии. Рукопись, писанная в 17 столетии на арабском языке. (Ахметовой библиотеки) BY-HM0000:091/197
На лісце 1а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753-54 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/197
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/197
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/197
Бібліяграфія: Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. №375; Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. №1823-1840, каментарый - №1841-1850
|