Примечания: |
Назва ўказана ў прадмове: الدر المنثور فى التفسير الماثور
Аўтар: Абульфадль Абдурахман б. Абу Бакр б. Мухамад б. Абу Бакр Джалялюдзін ас-Суюты (849/1445—911/1505)
Перапісчык: شحاته السندتهورى﴿؟﴾ الشرقاوى (Шахата аль-Сандатхуры (?) аш-Шаркаві)
Дата заканчэння твора: "Ід аль-фітр 898" / 25 ліпеня 1493 г. Дата заканчэння перапіскі: "шостага джумада аль-авваль 1167" / 1 сакавіка 1754 г. Месца перапіскі: Егіпет(?)
Почырк: дробны насх. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 23,8-24х11,3-11,7 см. Тэкст у рамцы з трох ліній: чорнай і дзвюх чырвоных. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае
На лісце 1b унван (7,7х11,5 см) з фестонам, фон выкананы цьмяна-блакітнай фарбай, арнамент кветкава-раслінны золатам і цёмнай жаўтавата-карычневатай, цёмна-аранжавай, чорнай і зялёнай фарбай, картуш з залатым фонам, не запоўнены
Папера еўрапейская розных гатункаў, глянцаваная, з філігранню
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: цёмна-карычневая казіная скура на кардоне. На згібе клапана светла-карычневая скура. На вечках рамкі: нітачныя (роспіс залатой фарбай) і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж) са спадарожнікамі (цісненне золатам у выглядзе гарэльефнага дэкора па залатому фону і роспісам залатой фарбай). Аздабленне клапана аналагічнае. На згібе клапана нітачныя рамкі (роспіс залатой фарбай) BY-HM0000:091/212
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка асобна ад блока, клапан адарваны, на форзацах сляды вільгаці. Кніжны блок расшываецца, папера ў плямах і падцёках. Сляды рэстаўрацыі BY-HM0000:091/212
На лісце 01b запіс алоўкам на рускай мове: Адурръ-ел-Мансуръ. Разсыпанный жемчуг. Толкование Корана, на арабском языке. Сочинение 15 столетия неизвестнаго сочинителя. Рукопись неизвестно кем писанная. 2 тома. Том 2 [памылкова]. (Ахметовой библиотеки) BY-HM0000:091/212
На лісце 1а запіс аб перадачы рукапісу ў "вакф" медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1170/1756-1757 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/212
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/212
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/212
|