Примечания: |
Назва ўказана на прыпісцы на л. 1а: حاشية عبد الغفور على الجامى. Твор таксама вядомы пад назвамі: حاشية على الفوائد الضيائية لملا جامى (Каментарый на "Настаўленні Дыяадзіну" мулы Джамі); حاشية على الفوائد الضيائية (Каментарый на "Настаўленні Дыяадзіну")
Аўтар: Абдульгафур аль-Лары Радзіадзін (—912/1506). Імя аўтара ў спісе не ўказана
Імя перапісчыка: محمود (Махмуд)
Твор не скончаны аўтарам (памёр 5 шаабана 912 / 21 студзеня 1506 г.) Дата заканчэння перапіскі: "нядзеля, зу-ль-хіджа... 949" / 18.03-15.04.1543 г.
Почырк: дробны насх чорным чарнілам; выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 12,5х5,8 см. Тэкст у рамцы з дзвюх ліній: тонкай чорнай і залатой з чорным контурам (л. 1b-2а), далей - у рамцы з тонкай сіняй лініі, у такой жа рамцы - дадаткі перапісчыка на палях. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя адсутнічае
На л. 1b унван (6х5,8 см) з фестонам: фон выкананы цёмна-сіняй фарбай, дробны раслінна-кветкавы арнамент золатам, картуш: фон золатам, басмала
Папера еўрапейская белавата-жоўтая, глянцаваная, з філігранямі; усходняя жоўтая, глянцаваная (л. 4-5, 43, 46)
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: цёмна-карычневая казіная скура на кардоне, на спінцы і згібе клапана карычневая скура. На вечках рамкі: нітачныя і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), медальён круглай формы з промнямі (роспіс залатой фарбай). Аздабленне клапана аналагічнае; на згібе клапана дзве нітачныя рамкі (цісненне золатам) BY-HM0000:091/189
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка адыходзіць ад спінкі, скура на згібе і вугалках падзёртая, залатая фарба дэкора сцёрлася. На лістах сляды вільгаці, уздоўж спінкі сшыткаў плямы ад цвілі. Сляды рэстаўрацыі: згіб клапана падклеены скурай чырвонага колеру, л. 1 заменены (тэкст абрззаны па рамцы і наклеены на новы ліст), асобныя лісты падклееныя BY-HM0000:091/189
На верхнім абрэзе надпіс чорным чарнілам: حاشية عبد الغفور BY-HM0000:091/189
На л. 01а запіс алоўкам на рускай мове: Комментарий на сочинение Шерхе-Джиаме. (Арабская грамматика). Сочинение Абдул-Хафура в городе Герате. Рукопись писанная в 16 столетии Махмудом BY-HM0000:091/189
На л. 1а запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1167/1753-54 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/189
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/189
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/189
Бібліяграфія: Собрание восточных рукописей Академии наук Узбекской ССР. Т. 6. Ташкент, 1963. № 4387; Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 7287-7312; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. № 671; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. №647
|