Примечания: |
Тэкст на арабскай мове
Назва ўказана ў прадмове: الاشباه والنظاير الفقهية علي مذهب الحنفية
Аўтар: Зайн (Сірадж) ад-Дын б. Нуджайм аль-Мысры аль-Ханафі (—970/1563)
Дата напісання твора: "27 джумада ас-сані 969" / 14 сакавіка 1562 г. Дата заканчэння перапіскі: 998/1589-1590 г.
Почырк: насх. Чарніла чорнае матавае, выдзяленне золатам і чырвоным чарнілам
На л. 1b унван (6,5х5,3 см) з басмалой: фон выкананы ярка-сіняй фарбай; арнамент кветкавы золатам і аранжавай, бэзава-ружовай, жоўтай, цёмна-блакітнай фарбай; бардзюр бардовай фарбай; картуш з залатым фонам
Тэкставае поле: 14,6х6,5 см. Тэкст у рамцы з трох ліній: тонкай чорнай і дзвюх залатых (шырокай і тонкай) з чорным контурам (лл. 3а-9а), далей - рамка з трох ліній: блякла-сіняй, тонкай чорнай і шырокай залатой з чорным контурам. Кустоды па-за рамкай. Фаліяцыя ўсходняя лічбамі, з памылкамі: л. 11 прапушчаны, л. 134 і 172 пранумараваныя двойчы
Папера ўсходняя, глянцаваная
Пераплёт усходні цвёрды, з клапанам: карычневая казіная скура на кардоне. Дублюры з чырвона-карычневай скуры. Клапан з матавай карычнева-шэрай скуры. На вечках рамкі: нітачныя (блінтавое цісненне, цісненне золатам) і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж): устаўкі з чырвона-карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатому фону і акантоўкай контура залатым цісненнем (промні). На ўнутраным баку вечкаў рамкі: нітачныя і стужачная з узорам па тыпу шнура (цісненне золатам), медальён (сярэднік-турундж): устаўкі з карычневай скуры з гарэльефным цісненнем па залатому фону і акантоўкай контура залатым цісненнем. На згібе клапана з абодвух бакоў геаметрычны арнамент і дзве нітачныя рамкі (цісненне золатам) BY-HM0000:091/182
Пераплёт дэфектны: верхняе вечка і клапан не захаваліся, ніжняе вечка адарвана, сляды рэстаўрацыі. Кніжны блок расшываецца BY-HM0000:091/182
На лісце 1а запіс на рускай мове: Ашбах Бенназаер. Собрание законов на арабском языке. Рукопись превосходно написанная самим автором Зейк-Бен-Нюджаем Египетским, писанная в половине 16 века. (Ахметовой библиотеки) BY-HM0000:091/182
На л. 1а ўладальніцкія запісы: محمد بن موسى (Мухамад б. Муса); خليل بن سليمان (Халіль б. Сулейман), з датай 1082/1671-72 г.; запіс аб перадачы рукапісу ў “вакф медрэсэ пры мячэці г. Ахалцых у 1171/1757-58 г. і авальная пячатка з тэкстам рэлігійнай формулы BY-HM0000:091/182
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/182
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/182
Бібліяграфія: Арабские рукописи Института востоковедения АН СССР. Ч. 1. М., 1986. № 4783-4797; Арабские рукописи восточного отдела научной библиотеки Санкт-Петербургского государственного университета. СПб., 1996. №764; Халимов, Н. Б. Каталог арабских рукописей Академии наук ТССР. Ашхабад, 1988. № 289
|