Примечания: |
Тэкст на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі
Фаліяцыя ў левым верхнім вугле
Сігнатуры не пранумараваныя
Почырк: паўустаў тушшу, капіруе шрыфт выдання Ф. Скарыны
Вадзяны знак: літары "ДУ" (л. 8, 13, 20), год на паперы "1848" (л. 4, 7, 8, 14, 19). На л. 19 неразборлівы штэмпель
Арнамент: на л. 5 копіі застаўкі і ініцыяла (ксілаграфія сярэдзіны XIX ст.); на л. 4б застаўка, на л. 1б, 6б, 10а, 12а, 14б, 15б, 20б ініцыялы ў рамках нарысаваны ад рукі. Копія гравюры Ф. Скарыны, тытульны ліст: "Даниилу седящему со львы принесе Аввакум обед" (ксілаграфія сярэдзіны XIX ст.)
Кустод няма
Пераплет сярэдзіны XX ст.: картанаж (BY-HM0000:096/4041)
Дэфектны экзэмпляр: адсутнічаюць л. 17-18, 23-40 BY-HM0000:096/4041
Экзэмпляр рэстаўрыраваўся: асобныя лісты падклеены паперай канца XIX ― пачатку XX ст. BY-HM0000:096/4041
Аркушы дадаткова пранумараваны алоўкам (1-20), разлінеены BY-HM0000:096/4041
На тытульным лісце даваенныя шыфры НББ фіялетавым чарнілам: Б 09/103, Б 09/401 BY-HM0000:096/4041
Набыта ў калекцыянера В. Камарніцкага ў 1925 г. BY-HM0000:096/4041
Бібліяграфія: Галенчанка, Г. Я. Францыск Скарына ― беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мінск : Навука і тэхніка, 1993. С. 270; Францыск Скарына : Спадчына і пераемнікі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; аўтар-складальнік Г. Я. Галенчанка. Мінск, 2002. № 14, с. 25
Спіс з выдання: Книги светого пророка Божия Даниила. Прага : [Выданне Францыска Скарыны], 1519. Копія выканана на высокапрафесіянальным узроўні. Сустракаюцца нязначныя адрозненні ад арыгіналу (на гравюры пятно ўнізе справа, іншая графічная форма літары "Д" над ілюстрацыяй, замена асобных літар у тэксце). Аркушы 1, 5 друкаваныя, астатнія ― рукапісныя
|