Евангелле 1575 года — помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя: з электронным дадаткам / А. І. Цітавец
Сохранено в:
Вид документа: | |
---|---|
Автор: | Цітавец, А. І. (нар. 1956) |
Опубликовано: | Мінск : Беларуская навука , 2017 |
Физические характеристики: |
73, [2] с. : факсім. ; 25 см + 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM)
|
Язык: | Белорусский |
Предмет: |
Описание:
- У прадмове распавядаецца пра месца і ролю Евангелля напрастольнага ў жыцці і светапоглядзе веруючага чалавека другой паловы XVI ст., адзначаецца каштоўнасць усебаковага даследавання асобнікаў выдання, якія захаваліся. Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на два блокі. Першы з іх прысвечаны постаці друкара Пятра Мсціслаўца, разглядаюцца такія аспекты яго дзейнасці, як пачатак кнігадрукарскай справы, супрацоўніцтва з Іванам Фёдаравым, мастацкія асаблівасці яго выданняў, а таксама напісаныя ім тэксты пасляслоўяў. У другім блоку прадстаўлена інфармацыя па гісторыяграфіі Евангелля напрастольнага 1575 г., згадваюцца асобнікі выдання, якія выяўлены на сённяшні дзень у розных краінах свету, указваецца месца захоўвання асобнікаў у межах Беларусі, пасля чаго ўвазе чытачоў прапануецца поўнае навуковае апісанне двух асобнікаў Евангелля з акадэмічнай бібліятэкі Беларусі. Выданне суправаджаецца ілюстрацыйным матэрыялам, у якім дэманструюцца выявы пераплёту і асобных аркушаў разгледжаных асобнікаў з гравюрамі, ініцыяламі і застаўкамі, уладальніцкім штампам С. Ф. Севасцьянава. Акрамя прыкладаў мастацкага аздаблення выдання, у ілюстрацыйным матэрыяле прадстаўлены аркушы з тэкстам пасляслоўя, напісанага Пятром Мсціслаўцам, а таксама старонкі з фундаментальнай працы В. С. Сопікава “Опыт российской библиографии…” (1821), дзе гэты ж самы тэкст падаецца ў адаптацыі паводле арфаграфіі XIX ст. У дапаможны апарат уваходзяць спісы ілюстрацый і літаратуры, а таксама слоўнік тэрмінаў. У дадатку, які змешчаны на кампакт-дыску, можна азнаёміцца з лічбавымі копіямі асобнікаў Евангелля 1575 г. з фонду ЦНБ НАН Беларусі. Выданне адрасавана філолагам, гісторыкам, кнігазнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца культурнай спадчынай Беларусі