Примечания: |
Выхадныя даныя ў калафоне : Impressum q3 solempne Opus perfectissime // Domini vita[m] Dico correcta[m] Nicolaus gotz // deschletzstat Id q[ue] ad eius p[ri]mam spectat //
Фаліяцыя алоўкам ад рукі. Памылкова пазначаны [86] i прапушчаны [159] лісты
У бібліяграфii Hain адзначана наяўнасць табліцы і тэксту па яе заканчэнні; рукапісныя сігнатуры прастаўлены рукой праўшчыка і часткова абрэзаны пад час рэстаўрацыі кнігі. Часткова можна прачытаць толькі сігнатуры: b, d, f, g, h, i, j, k, l, m, o, p, r, t, v, z, 3
G (гатычны шрыфт)
Набор у два слупкі
Інцыпіт : [F(5)] Vndametum aliud // nemo potest ponere ... BY-HM0000:096/1025Ф
Дэфектны экзэмпляр: 235 лістоў. Адсутнічае першы ліст, амаль усе лісты кнігi ў падцёках; аматарская рэстаўрацыя лістоў: [34], [63], [124], [126], [131], [186], [189], [200], [219], [226]; пакамячаны на поле набору лісты: [34], [35], [43], [63], [98], [103]; пашкоджаны тэкст на лістах: [43], [72], [79]; запэцканы лісты: [1],-[8], [10], [20], [24], [25], [46], [59], [71], [75], [76], [122]b, [144], [145], [147], [151], [153], [158], [163], [166]a, [186], [220]a; пашкоджаны лісты: [1]-[3], [100], [171], [172]; на лісце [71] лінія згiну; на лісце [85] абрэзаны верхні рог. Лісты [204], [213] меншыя памерамі за астатнiя (400x280); на рэстаўраванай частцы ліста [186]b тэкст дапісаны ад рукі BY-HM0000:096/1025Ф
Тэкст рубрыкаваны чырвоным і сінім, перакрэслены маюскулы. Ініцыялы прастаўлены сінім і чырвоным ; на [1]a i [114]a лістах інiцыялы [F(5)] i [L(5)] размаляваны сінім, чырвоным і аздоблены раслінным узорам BY-HM0000:096/1025Ф
Пераплёт XV стагоддзя: скура на дошках са сляпым цісненнем раслінна-зааморфным штампам, лiнейным рамачным і дыяганальным цісненнем філетамі на вечках. Аправа з рэшткамi дзвюх зашпілек. Спінка глухая з шасцю бінтамі. Скосы на паверхні вечкаў. Вечкі з верхнім і ніжнім кантамі скруглены з вонкавага боку да спінкі. Паглыбленнi ў тарцы вечка i ў вечку пад замкi i рэмні зашпілек. Капталы са шнуроў, абгорнутых скурай, прышыты да кораня. Рэшткі рэмняў замацаваны металічнымі пласцiнамi i прыбіты цвікамі. Аправа замацавана шасцю двайнымі рэмнямі з унутранага боку вечкаў BY-HM0000:096/1025Ф
Экзэмпляр дэфектны: рэстаўрацыя XIX (?) стагоддзя. Скура на спінцы і вечках розная па якасцi. Скура аправы парэпаная, у некаторых месцах аблупленая і пашкоджаная жучком, ад зашпілек на верхнім вечку засталіся толькі сляды, на нiжнiм - металічныя часткі, замацаваныя цвікамі. Верхні рог дошкі верхняга вечка крыху абламаны BY-HM0000:096/1025Ф
На [1]а лісце чарнілам падпісаны загаловак раздзела : Prologus incipit ... .Маргіналii; праўкі тэксту BY-HM0000:096/1025Ф
На адвароце верхняга вечка бібліятэчныя паметы алоўкам. На [1]а лісце надпіс: Bibliothe(ca) St(udens) Min(ores) ad Olmar; подпіс: ff. (fratres?) Oliuas BY-HM0000:096/1025Ф
На [1]а лісце пячатка : Gymnasial Bibliothek in Koeln (пагашаная "Veraussert Dublette"); на адвароце верхняга вечка выразка з аўкцыённага каталога з апiсаннем выдання BY-HM0000:096/1025Ф
|