Примечания: |
Лацінская мова
Грамата на пергаменце, напісана карычневым чарнілам
Дакумент напісаны Марціянам Трызнай, рэферэнтам і сакратаром Вялікага Княства Літоўскага (Marcianus Tryzna), падпісаны ўласнай рукой манарха (Vladislaus Rex), быў зацверджаны пячаткай Вялікага Княства Літоўскага, пра што паведамляецца ў дакуменце. Віслая пячатка не захавалася
Памер маргіналій: верхняя 2,8 см, ніжняя 14,5 см, левая 9,3 см, правая 3 см. Над тэкстам змешчаны надпіс: імя манарха VLADISLAUS на ўсю шырыню ліста. Пад дакументам справа змешчана кароткая назва дакумента «Пацверджанне заснавання манастыра айцоў ордэна прапаведнікаў Дамініканцаў у г. Гродна» (Confirmatio fundationis monastery Patrum Ordinis Praedicatorum et Dominici in Civitate Grodnensi). Пад ёй подпіс сакратара «Марцыян Трызна, рэферэндар і сакратар Вялікага княства Літоўскага» (Marcinus Tryzna Referen(tus) et Not(ariu)s Mag(ni) Duc(ati) Lith(uania)e). На левай маргіналіі маецца надпіс з дадзенымі, якія апавядаюць пра дату першага канфірмацыйнага дакумента згаданаму манастыру за подпісам Жыгімонта III (Sigismundus 1632) BY-HM0000:30Н//8030(026)
Можна мяркаваць, што дакумент захоўваўся ў некалькіх архівах, пра што сведчаць два віда згінаў самаго дакумента (пасля згортвання яго ўтрая). Першы - яшчэ ўдвая. На верхняй частцы згорнутага такім чынам дакумента надпіс: «Cуполка …. Пацверджанне Уладзіслава IV» (Conventus …. Confirmato Vladislai IV) (кароткая назва дакумента для захоўвання). Тут жа прысутнічаюць 4 кароткія радкі з закрэсленымі запісамі. Другі тып згінаў сведчыць пра захоўванне дакумента сагнутым у тры часткі. У сярэдней частцы выцвеўшы запіс, які пачынаеца са словаў «1633 чэрвеня 8 д.. » (1633 Junij D..). Грамата змешчана ў канверт, на якім знаходзяцца надпісы на нямецкай і лацінскай мовах. Праўдападобна, што ў гэтым канверце захоўваўся дакумент, які адносіўся да гісторыі сярэднявечнай Польшчы. На канверце маюцца запісы і цэтлік, што сведчыць пра захоўванне яго ў бібліятэцы з нямецкім дакументазваротам і апісаннем дакументаў - на пашкоджаным цэтліку гатычныя нямецкія літары. Акрамя таго, у надпісе згадваецца Герцаг Генрых Барадаты (Gertzog Henrici Barbari), а таксама дата 30 жніўня 1228 года (III Kalend. Sept… 1228). Генрых Барадаты, ён жа Генрых Пабожны, быў сынам Балеслава I Храбрага, польскага караля перыяду феадальных міжусобіц BY-HM0000:30Н//8030(026)
Грант прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 г. BY-HM0000:30Н//8030(026)
|