Примечания: |
Тэкст на персідскай мове
Назва ўказана ў прадмове: حق اليقين
Аўтар: Мухамад Бакыр б. Мухамад-Такы б. Максуд Алі аль-Маджлісі аль-Ісфагані (нар. у 1037/1627-28 або 1038/1628-29 г., пам. у 1110/1698-99 або 1111/1699-700 г.)
Перапісчык: Абдурахім Асіхуні(?) ат-Табрызі
Дата напісання твора: скончаны за год да смерці аўтара. Дата заканчэння перапіскі: "пятніца, раджаб 1192 г." / ліпень-жнівень 1778 г.
Папера еўрапейская, глянцаваная, з філігранню
Почырк: насталік. Чарніла чорнае, выдзяленне чырвоным
Тэкставае поле: 23-24х12-13 см. Рамка абмежавана тэкстам. Кустоды. Фаліяцыя адсутнічае
Пераплёт усходні цвёрды, без клапана: чорная казіная скура на кардоне, дублюры з чырвона-карычневай скуры. На вечках сляпое цісненне: рамкі (нітачныя і стужачная з узорам па тыпу шнура) BY-HM0000:091/202К
Захаванасць: скура пераплёту падзёртая, у драпінах; асобныя лісты выпадаюць; спіс дэфармаваны ад вільгаці, папера ў плямах і падцёках; сляды рэстаўрацыі BY-HM0000:091/202К
На лісце 1а прымітыўны грыфанаж: малюнкі чатырох птушак чорным чарнілам. На лісце 308а верш (16 радкоў) BY-HM0000:091/202К
На лісце 1а уладальніцкі запіс: نصر الله і запіс алоўкам на рускай мове: "Хак-ел-якин. Истинная уверенность. Шеитское духовное сочинение на персидском языке. Сочинение Мухамед-Бакира-бен-Мухамед-Такия в 18 столетии. Рукопись писанная в конце 18 столетия в г. Табризе Абдурахимом Табризским" BY-HM0000:091/202К
На палях многіх лістоў уладальніцкія пячаткі BY-HM0000:091/202К
На ўнутраным баку ніжняга вечка экслібрыс Ф. І. Паскевіча BY-HM0000:091/202К
З калекцыі І. Ф. Паскевіча BY-HM0000:091/202К
Бібліяграфія: Персидские и таджикские рукописи Института народов Азии АН СССР. Ч. 1. Москва, 1964. №1051-1054
|